Информационный ресурс о возвращенных, перемещенных и утраченных культурных ценностях белорусского происхождения.

Прайшло выніковае пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь

11.01.2024

11 студзеня 2024 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося выніковае пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

Пасяджэнне правялі сустаршыні Камісіі – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Амбразевіч Ю.Г. і намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Саракач С.А.

Падчас пасяджэння С.А. Саракач прадставіў вынікі дзейнасці арганізацый і ўстаноў, якія прымаюць удзел у вяртанні культурных каштоўнасцей беларускага паходжання.

Паводле прадстаўленых звестак за 2023 год у Рэспубліку Беларусь вернута

  • 318 арыгінальных культурных каштоўнасцей,

  • каля 40 электронных копій, у тым ліку кніг, фатаграфій, твораў мастацтва.

Вернутыя прадметы і іх копіі зоймуць сваё месца ў музеях і бібліятэках нашай краіны.

Ю.Г. Амбразевіч інфармаваў аб дзейнасці Міністэрства замежных спраў і замежных устаноў Беларусі па дадзенаму напрамку.

Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі праблему перамешчаных з беларускіх музеяў падчас Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцей, якія апынуліся ў іншых краінах.

cdd74f47-f840-4a6e-9f78-cf7737d9749a.jpeg

Па выніках пасяджэння быў зацверджаны план работы Камісіі на 2024 год.

Паводле інфармацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

Поделиться в
Вернуться к списку новостей