Информационный ресурс о возвращенных, переселенных и утраченных культурных ценностях белорусского происхождения
11 студзеня 2024 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося выніковае пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
Пасяджэнне правялі сустаршыні Камісіі – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Амбразевіч Ю.Г. і намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Саракач С.А.
Падчас пасяджэння С.А. Саракач прадставіў вынікі дзейнасці арганізацый і ўстаноў, якія прымаюць удзел у вяртанні культурных каштоўнасцей беларускага паходжання.
Паводле прадстаўленых звестак за 2023 год у Рэспубліку Беларусь вернута
-
318 арыгінальных культурных каштоўнасцей,
-
каля 40 электронных копій, у тым ліку кніг, фатаграфій, твораў мастацтва.
Вернутыя прадметы і іх копіі зоймуць сваё месца ў музеях і бібліятэках нашай краіны.
Ю.Г. Амбразевіч інфармаваў аб дзейнасці Міністэрства замежных спраў і замежных устаноў Беларусі па дадзенаму напрамку.
Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі праблему перамешчаных з беларускіх музеяў падчас Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцей, якія апынуліся ў іншых краінах.

Па выніках пасяджэння быў зацверджаны план работы Камісіі на 2024 год.
Паводле інфармацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь


