Беларуская культура. Страты
На 104 годзе жыцця 20 ліпеня пайшла ў лепшы свет **Эльжбета Радзівіл**.

Старэйшая прадстаўніца роду паходзіла з нясвіжскай лініі Радзівілаў. З’яўлялася сувяззю некалькіх пакаленняў і сведкам мностваў падзей.
Яна пражыла доўгае жыццё, і большую яго частку па-за межамі Беларусі.
Дачка Альбрэхта Радзівіла, перадапошняга уладальніка Нясвіжскай ардынацыі, і Даратэі Дэкан, нарадзілася ў Лондане, 21 кастрычніка 1917 г.


Да гэтага часу спадарыня Эльжбэта заставалася адзіным чалавекам, для якога Нясвіжскі палац быў не толькі помнікам гісторыі і архітэктуры, але і ўласным домам. Сюды яна прыязджала штогод падчас летніх канікул.

Ужо ў сталым узросце яна некалькі разоў наведвала Беларусь, давала каштоўныя парады архітэктарам падчас рэстаўрацыі замка, бо добра памятала, як ён выглядаў раней. Спецыялісты ўдакладнялі многія пытанні, выпраўлялі свае недакладнасці, падказаныя гаспадыняй Эльжбетай. Яна, дарэчы, шмат распавядала пра таямніцы былых уладанняў, і пра падземныя хады, пра якія ёй казаў бацька, у тым ліку.
Заўсёды з ціплынёй адносілася да спадчыны сваёй сям’і і Беларусі ўвогуле.
Яна жадала быць пахаванай у сямейным склепе ў Нясвіжы радам са сваім бацькам.
У фондах праекта “Куфар старажытнасцяў” ёсць рэдкае выданне "Nieświeš" 1937 года. Гэта той час, калі маладой Эльжбеце было 20 год. Дзякуючы выданню можна паглядзець на Нясвіж вачыма маладой Эльжбеты.

_Фота і матэрыялы са старонак у сетцы Facebook гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж", музейнага праекта “Куфар старажытнасцяў”, сайта "НЕСВИЖ - ТАЙНА ИСТОРИИ"_


