Рукапіс ліста Якуба Коласа да Бакшанскай В.С.
Автор
Якуб Колас
Материал
Бумага, Чернила фиолетовые
Параметры (ш/в/г мм.)
1 ліст, 1 старонка.1 адзінка
Время создания
14. 04. 1945 г.
Категория
Перемещенные
Вид
Письменные источники
Подвид
Рукописи
Местонахождение
г. Масква, Расійская Федэрацыя
Аннотация
У 1945 годзе Якуб Колас напісаў ліст В. С. Бакшанскай з просьбай дапамагчы хворай жонцы – М. Д. Міцкевіч. Вольга Сяргееўна Бакшанская (дзяв. Нюрэнберг; 1891, Юр’еў (Тарту) – 1948, Масква) – сакратар-машыністка дырэкцыі ММАТа і асабісты сакратар У. І. Неміровіча-Данчанкі (з 1919 г.), старэйшая сястра Алены Сяргееўны Булгакавай, трэцяй жонкі пісьменніка М. А. Булгакава. Упершыню ліст апублікаваны ў газеце «Літаратура і мастацтва» за 2022 год №3.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Арыгінал рукапісу знаходзіцца ў музеі Маскоўскага мастацкага акадэмічнага тэатра.
Электронная копія рукапіснага аўтографа Якуба Коласа была перададзена музеем Маскоўскага мастацкага акадэмічнага тэатра Дзяржаўнаму літаратурна-мемарыяльнаму музею Якуба Коласа. Быў атрыманы дазвол на публікацыю.
Рукапіс выявіла галоўны захавальнік фондаў Міцкевіч В.В.
Згодна з умовамі дагавора фотаздымкі рукапіса былі перададзены на абмежаваны тэрмін, выкарыстаны для публікацыі, а пасля выдалены.
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Дзяржаўны
літаратурнамемарыяльны музей Якуба Коласа” (2023 г.)



