Информационный ресурс о возвращенных, перемещенных и утраченных культурных ценностях белорусского происхождения.

Дакументы віцебскай экспедыцыі Камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны БССР 1939 г.

Дакументы віцебскай экспедыцыі Камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны БССР 1939 г.
Дакументы віцебскай экспедыцыі Камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны БССР 1939 г.
Автор
Пісьменнік Юрка Віцьбіч (Серафім Шчарбакоў, Юры Стукаліч, 1905-1975), удзельнік экспедыцыі
Параметры (ш/в/г мм.)
143 дакументы розных памераў
Время создания
1939 г.
Категория
Возвращенные
Вид
Архивные документы
Подвид
Другие
Местонахождение
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
Дакументы, створаныя ў часе экспедыцыі Камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны БССР 1939 года па Віцебшчыне. Утрымліваюць фатаграфіі гістарычных помнікаў і месцаў, а таксама рукапісныя гістарычныя даведкі пра іх. У пераліку вывучаных экспедыцыяй месцаў: Абольцы, Бачэйкава, Бешанковічы, Высокі Гарадзец, Віцебск, Ворша, Гарадок, Дзятлава, Дрыса, Здраўнева, Ключнікава, Копысь, Лукомль, Полацк, Сівошын Перавоз, Сіроцін, Смаляны, Стасева, Талачын, Чарэя, Якімань і інш. Аўтэнтычнасць дакументаў пацверджана праведзенай у 2019 г. экспертызай.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Дакументы ўтрымліваліся ў прыватным архіве ўдзельніка экспедыцыі пісьменніка Юркі Віцьбіча і разам з ім пасля Другой сусветнай вайны апынуліся ў ЗША. Уладальнік перадаў дакументы разам з часткай свайго архіва на захаванне ў царкву Св. Еўфрасінні Полацкай у горадзе Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі). У 2017 г. беларускі дзеяч у ЗША Янка Запруднік, які разбіраў архівы згаданай царквы, пераслаў дакументы Юркі Віцьбіча, у тым ліку і дакументы экспедыцыі ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Інфармацыйныя матэрыялы прадастаўлены ўстановай "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва" (2020 г.)