01.06.2026
21 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі прайшла XXІV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аладаўскія чытанні – 2026», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Мікалая Пракопавіча Міхалапа (1886–1979) – мастака-кераміста, першага дырэктара Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР.

Каля 70 удзельнікаў форуму абмеркавалі актуальныя пытанні мастацтвазнаўства, музеязнаўства, рэстаўрацыйнай справы, а таксама праблемы пошуку і рэстытуцыі культурных каштоўнасцей.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.

Фота Нацыянальнага мастацкага музея.
Падзяліцца ў