Уладзімір Іванавіч Самойла
Аўтар
Майсей Напельбаўм
Параметры (ш/в/г мм.)
Колькасць - 1 адз. захоўвання
Час стварэння
1904 г.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Архіўныя дакументы
Падвід
Фатаграфія
Месцазнаходжанне
г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя
Анатацыя
Партрэтная выява Уладзіміра Самойлы: здымак паясны, анфас.
Фатаграфія з надпісам пад партрэтам, аўтар надпісу невядомы.
Фатаграфія на бланку фотаатэлье Майсея Напельбаума (Мінск).
“Уладзімір Самойла”.
Атэлье Майсея Напельбаўма
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Фатаграфія датуецца 1904 годам, часам паступлення Уладзіміра Самойлы ў Санкт-Пецярбургскі універсіт, дзе па стане здароўя ён вучыўся з перапынкамі, агулам ў 1904–1916 гадах (на 3 факультэтах).
Арыгінал захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Санкт-Пецярбурга (ЦГИА Спб Ф.14, оп. 3, д. 61477, л. 50).
У 2022 г. Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы атрымана лічбавая копія фатаграфіі без права яе публікацыі.
_**Інфармацыя прадастаўлена Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы (2023 г.)**_


