Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Рукапіс ліста Якуба Коласа да Сафронава А. А.

Рукапіс ліста Якуба Коласа да Сафронава А. А.
Аўтар
Якуб Колас
Параметры (ш/в/г мм.)
1 ліст, 0,5 старонкі. 30,5 х 19,5 см.1 адзінка
Час стварэння
02.02.1952. г.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Пісьмовыя крыніцы
Падвід
Рукапісы
Месцазнаходжанне
г. Масква, Расійская Федэрацыя
Анатацыя
У 1952 годзе Якуб Колас напісаў ліст А. А. Сафронаву аб затрымцы выхаду кнігі беларускага паэта Максіма Лужаніна з просьбай пацікавіцца лёсам выдання.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Арыгінал рукапісу знаходзіцца ў фондах Дзяржаўнага музея Ул. Маякоўскага ў Маскве. Электронная копія рукапіснага аўтографа Якуба Коласа была перададзена Дзяржаўным музеем Ул. Маякоўскага Дзяржаўнаму літаратурна-мемарыяльнаму музею Якуба Коласа. Быў атрыманы дазвол на публікацыю. Рукапіс выявіла галоўны захавальнік фондаў Міцкевіч В.В. Па ўмовах дагавора фотаздымкі не могуць быць перададзены трэцім асобам. Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” (2023 г.)