Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Ручнік-набожнік/Рушник-набожник

Ручнік-набожнік/Рушник-набожник
Аўтар
Аўтар
Параметры (ш/в/г мм.)
2520х440мм.
Час стварэння
пач. XX ст.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Этнаграфія
Падвід
Тэкстыль
Месцазнаходжанне
г. Магілеў, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Ручнік выраблены з льняной слабаадбеленай тканіны. Асноўнае поле ручніка выткана палатняным перапляценнем. Канцы ручніка ўяўляюць сабой шырокую вертыкальную кампазіцыю, зробленую ў тэхніцы крыж чырвонымі і чорнымі баваўнянымі ніткамі. Цэнтральная фігура вышыўкі ўяўляе сабой барочнага тыпу вазон з кветкамі. У верхняй частцы кампазіцыі абапал размешчаны кветкавыя бутоны з лісцем. Ніжэй асноўнай кампазіцыі пушчана зігзагападобная паласа з дробнымі кветкамі. Да канцоў ручніка прышыты самаробныя карункі.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Перададзена ў дар Магілёўскаму абласному краязнаўчаму музею ім. Е.Р.Раманава ў 2021 г. грамадзянкай Расійскай Федэрацыі Інфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай гісторыка-культурнай установай «Магілеўскім абласным краязнаўчым музеем ім. Е.Р.Раманава»