Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Ваеннае ведамства Расійскай Імперыі
Матэрыял
Папера
Параметры (ш/в/г мм.)
20 планаў рознага памеру
Час стварэння
канец XIX ст. - пачатак XX ст.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Архіўныя дакументы
Падвід
Дакументы
Месцазнаходжанне
г. Масква, Расійская Федэрацыя
Анатацыя
Планы ваенных аб’ектаў Расійскай Імперыі на тэрыторыі Гродна. Планы паверхаў гродзенскага Новага замка 1830-х – 1890-х гг., якія складаліся ў працэсе падрыхтоўкі праектаў рэканструкцыі замка. Уяўляюць каштоўнасць для перспектыўных рэстаўрацыйных работ на Новым замку.
Дакументы прадстаўляюць сабой чарцяжы, выкананыя чарніламі
Паходжанне
Ствараліся ваеннымі інжынерамі Расійскай імператарскай арміі на працягу ХІХ – пачатку ХХ стст. Электронныя копіі атрыманы ў 2023 г. Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем без права публікацыі.
Дадзеныя дакументы можна аднесці да культурных каштоўн6асцей, якія тычацца гісторыі Беларусі.
Выявы прадастаўленных копій матэрыялаў не падлягаюць публікацыі.
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» (2023 г.)


